павыстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выстругаць, абстругаць усё, многае. Павыстругваць дошкі.
павыстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выстрыгчы што‑н. у многіх месцах, усюды. Павыстрыгаць валасы.
павысту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выстудзіць усё, многае. Павыстуджваць пакоі.
павыступа́ць, ‑ае; зак.
Выступіць, паказацца на чым‑н. у вялікай колькасці. Павыступалі кроплі поту. □ Ад сырасці на фіранках павыступалі белыя плямы. Карпюк.
павысу́швацца, ‑аецца; зак.
Высушыцца — пра ўсё, многае. Адзенне павысушвалася.
павысу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Высушыць усё, многае. Павысушваць бялізну.
павысціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выслаць, застаць чым‑н. усё, многае. Павысцілаць скрынкі паперай.
павысыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выслаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Павысылаць пасылкі. Павысылаць дазоры наперад.
павысыпа́цца 1, ‑аецца; зак.
Высыпацца адкуль‑н. — пра ўсё, многае. Павысыпалася зерне з каласоў. □ Хлопчык павіс уніз галавой. Арэхі з яго кішэняў павысыпаліся на зямлю. Сіняўскі. // Разбіўшыся, выпасці ў многіх месцах, усюды. Выбухамі паадчыняла вокны, павысыпалася шкло, і было відаць, што кватэры пустыя. Арабей.
павысыпа́цца 2, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Выспацца — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты, што жывуць у дамку, скіданым з аполкаў на краю палянкі, дык не тое што павысыпаюцца, нават прыемных сноў не дасняць, калі яны каторым набрыдуць. Сабаленка.
павысыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Высылаць усё, многае. Павысыпаць двары пяском. □ Твае ж патроны без пораху. Я павысыпаў з іх увесь порах. Баранавых.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), без дап. Разм. Выйсці, выбегчы ў мностве. Поезд спыніўся. Павысыпалі з вагона Хлопцы, дзяўчаты, нібы птушаняты з гнязда. Куляшоў.