фасфары́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фасфарыту. // Прыгатаваны з фасфарыту. Фасфарытная мука.
фасфары́цца, ‑рыцца; незак.
Свяціцца фасфарычным святлом. Але раптам мора пачало святлець, фасфарыцца, нібы нехта свяціў з яго глыбіні вялікім ліхтаром. Рамановіч.
фасфары́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць фасфарычнага.
фасфары́чны, ‑ая, ‑ае.
Які свеціцца бледным святлом, як фосфар. Унізе ўспухалі і біліся хвалі, ззаду карабля свяцілася фасфарычным бляскам шырокая акіянская дарога. Гамолка.
фасфа́т, ‑у, М ‑фаце, м.
Спец. Соль фосфарнай кіслаты, якая выкарыстоўваецца як угнаенне, а таксама ў тэхніцы і медыцыне.
фасфа́тавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Тое, што і фасфатны.
фасфа́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да фасфату; які мае ў сваім складзе фасфат. Фасфатныя ўгнаенні.
фасфі́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Спец. Хімічнае злучэнне фосфару з металам. Фасфід медзі.
[Ад слова фосфар і грэч. eidos — від.]
фасфі́давы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Тое, што і фасфідны.
фасфі́дны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да фасфіду.