чатырохскладо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які ў сваёй структуры мае чатыры склады.
чатырохскладо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які ў сваёй структуры мае чатыры склады.
чатырохсло́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з чатырох слоў.
чатырохсотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца, існуе чатырыста год.
2. Які мае адносіны да чатырохсотгоддзя (у 2 знач.).
чатырохсотго́ддзе, ‑я,
1. Прамежак часу, тэрмін у чатырыста год.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося чатырыста год назад.
чатырохсо́ты, ‑ая, ‑ае.
чатырохстаро́нні, ‑яя, ‑яе.
Які мае чатыры стараны.
чатырохсто́пны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з чатырох вершаваных стоп.
чатырохстру́нны, ‑ая, ‑ае.
З чатырма струнамі.
чатырохсу́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца чацвёра сутак.
чатырохта́ктавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і чатырохтактны.