та́пкі, ‑пак; адз. тапка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Лёгкія туфлі без абцасаў. Скінуўшы тапкі, падкасаўшы штаны, .. [Яраш] пайшоў цераз ручай. Шамякін.
тапле́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тапіць 2.
тапле́нне 2, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тапіць 3.
таплёны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і топлены. Таплёны воск.
тапля́к, ‑а, м.
Разм. Бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадою. Шукаць язёў трэба ў ямах пад абрывістымі берагамі, у вусцях ручаёў і рэчак, а таксама ў глыбокіх плёсах з заваламі карчоў і таплякоў. Матрунёнак. У круглым тупіку мая блешня зачапілася за тапляк на дне. Ігнаценка.
тапо́граф, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне тапаграфіі (у 1 знач.).
тапо́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне тапалогіі.
тапо́левы і тапалёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да таполі, топаля. Таполевы ліст.
тапо́ля, ‑і; мн. тапо́лі, ‑яў; ж. і то́паль, ‑я і ‑ю; мн. то́палі, ‑яў; м.
1. ‑і, ж. і ‑я, м. Дрэва сямейства вярбовых. Пірамідальная таполя. □ Ціха пашумлівала .. лістамі маладая таполя. Кулакоўскі. Аднойчы .. [Лабановіч] заўважыў: летам у гарачы дзень падае снег! Гэта цвілі таполі і іх белы пух плаваў на ветры. Колас. Топаль, хоць і цвіце, насення не дае. «Беларусь».
2. ‑і, ж. і ‑ю, м.; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
тапо́нім, ‑а, м.
Назва якога‑н. геаграфічнага аб’екта пэўнай мясцовасці (населенага пункта, ракі, возера і пад.).