адпая́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпаяць.
адпая́цца, ‑яецца; зак.
Аддзяліцца на тым месцы, дзе прыпаяна, пад уздзеяннем высокай тэмпературы. Кран адпаяўся.
адпая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Аддзяліць прыпаяную частку награваннем. Адпаяць ручку самавара.
адпераза́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адперазаць.
адпераза́цца, ‑перажуся, ‑пяражашся, ‑пяражацца; заг. адперажыся; зак.
Зняць з сябе папругу, пояс; расперазацца.
адпераза́ць, ‑перажу, ‑пяражаш, ‑пяража; заг. адперажы; зак., што.
Зняць папругу, пояс. — Ну, вы там, шчанюкі, марш дадому, — абурана крыкнуў Даміра і зрабіў выгляд, што хоча адперазаць рэмень. Асіпенка.
адпе́рці, адапру, адапрэш, адапрэ; адапром, адапраце; пр. адпёр, ‑перла; заг. адапры; зак., што.
1. Адчыніць, зняўшы запоры (зашчэпку, засаўку, завад). З гучным клопатам вецер Вароты адпёр і запёр. На кані сваім дзеці Уз’ехалі ціха на двор. Куляшоў.
2. Разм. Хутка аднесці што‑н. цяжкае. Адперці мех бульбы на воз.
адпе́рціся, адапруся, адапрэшся, адапрэцца; адапромся, адапрацеся; пр. адпёрся, ‑перлася; заг. адапрыся; зак.
1. Адчыніцца (пра што‑н. запёртае). Вароты адперліся. □ Казлянятачкі, Белянятачкі, Адамкніцеся, Адапрыцеся... Барадулін.
2. Разм. Не прызнацца ў чым‑н., адмовіцца ад чаго‑н.
адпе́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Разм. Нацярпецца гора, адпакутаваць. [Сымон:] — Собіла ж мне ў палон тады трапіць, два гады адпетаваў. Лынькоў.
адпе́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адпець.
2. у знач. прым. Непапраўны, безнадзейны ў сваіх недахопах. Зноў лынды б’е, лайдак адпеты, і не збіраецца як трэба працаваць. Корбан.