мацірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад маціраваць.
мацірава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да маціраваць.
мацірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Спец. Рабіць матавым 1.
маціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маціраваць.
ма́ціца, ‑ы, ж.
Уст. Перламутр. Маціцай блішчала італьянская маёліка пад шклом. Караткевіч.
маціцо́вы, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да маціцы.
мацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца больш моцным (у 2–8 знач.); набірацца сіл. Мароз мацнеў. Вецер сціх зусім, і ў цёмным вячэрнім небе запаліліся першыя зоркі. Лынькоў. Залпы і паасобныя стрэлы мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. Гарыць касцёр. Каб ён мацнеў, Падкінем, хлопцы, дроў. Кірэенка. Усё мацнела і мацнела надзея, што вось-вось пакажацца недзе тут і Марыя. Кулакоўскі. З кожным годам расла і мацнела арцельная гаспадарка. Жычка.
мацну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Аднакр. да мацаць (у 1, 2 знач.).
мацо́ні, нескл., н.
Назва кіслага малака ў некаторых народаў Каўказа.