мары́йцы, ‑аў; адз. марыец, ‑рыйца, м.; марыйка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. марыйкі, ‑рыек; ж.
Народ, які складае карэннае насельніцтва Марыйскай АССР.
мары́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога мераць насякомых. Марылка для коканаў.
2. Спец. Вадкасць, якой насычаюць паверхню дрэва з мэтай афарбоўкі; пратрава.
мары́льня, ‑і, ж.
Тое, што і марылка (у 1 знач.).
мары́льшчык, ‑а, м.
1. Чалавек, які займаецца марэннем насякомых, мышэй і пад.
2. Рабочы, які займаецца марэннем драўніны.
мары́на, ‑ы, ж.
Карціна, на якой адлюстраваны марскі краявід.
[Іт. marina ад лац. marinus — марскі.]
марынава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. марынаваць.
марынава́ны і марыно́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад марынаваць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны марынаваннем. Марынаваныя грыбы.
марынава́цца, ‑нуецца; незак.
Зал. да марынаваць.
марынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
1. што. Кансерваваць, прыгатоўваць харчовыя прадукты ў марынадзе. Марынаваць рыбу. Марынаваць грыбы.
2. перан., каго. Разм. Знарок затрымліваць каго‑н. у адным якім‑н. стане, званні. [Нэля:] — Мужа цэлы год .. марынавалі ў Азове — выкарыстоўвалі на самых звычайных работах на промыслах. Лупсякоў. // што. Знарок затрымліваць рашэнне, выкананне чаго‑н. [Шылаў:] Цяпер я ведаю, чаму ты заказ мой марынуеш. Крапіва.