Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

маркізе́т, ‑у, М ‑зеце, м.

Празрыстая тканіна, баваўняная або шаўковая, з тонкай кручанай пражы.

[Фр. marquisette.]

маркізе́тавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з маркізету. Маркізетавая блузка.

маркірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для маркіравання. Маркіравальная машына.

маркірава́нне ​1, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​1.

маркірава́нне ​2, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​2.

маркірава́ны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад маркіраваць ​1.

маркірава́ны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад маркіраваць ​2.

маркірава́цца ​1, ‑руецца; незак.

Зал. да маркіраваць ​1.

маркірава́цца ​2, ‑руецца; незак.

Зал. да маркіраваць ​2.

маркірава́ць ​1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Паставіць (ставіць) кляймо, марку на якім‑н. тавары, вырабе. Маркіраваць пасуду. Маркіраваць мыла.

[Ад фр. marquer — адзначаць.]

маркірава́ць ​2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Правесці (праводзіць) маркёрам ​2 разоркі або радкі для пасадкі ці пасеву чаго‑н. Маркіраваць поле для пасадкі памідораў.

маркіро́ўка ​1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​1.

2. Знак, кляймо, марка на таварах, вырабах.

маркіро́ўка ​2, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​2.

маркіро́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца маркіроўкай ​1.

маркіро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да маркіроўшчык.