Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бала́нсавы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да балансу ​1 (у 2, 3 знач.). Балансавая справаздача.

бала́нсавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да балансу ​2 (у 1 знач.). Балансавая драўніна.

балансёр, ‑а, м.

Цыркавы артыст-акрабат, які ходзіць па канаце.

балансёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да балансёр.

балансі́р, ‑а, м.

1. Доўгі шост, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце.

2. Рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой, а таксама рэгулятар у механізме гадзінніка, які замяняе маятнік.

[Фр. balancier.]

балансі́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да балансіра.

бала́ст, ‑у, М ‑сце, м.

1. Груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата. Скінуць баласт. // Дамешка да лёгкага, дробнага насення або мінеральнага ўгнаення, якая забяспечвае раўнамерны пасеў.

2. перан. Пра што‑н. лішняе, непатрэбнае. Кнігі такога парадку, не асветленыя ўласным бачаннем і перажываннем, а выдуманыя ад пачатку да канца, — цяжкі баласт. Лужанін. // Пра чалавека, які не прыносіць карысці. [Нявідны:] — Задача сходу — разгарнуць работу.. Арганізаваць партызанскі актыў, іначай вы не людзі змагання,.. а мёртвы баласт. Колас.

3. Спец. Верхні слой чыгуначнага палатна з шчэбеню, гравію, шлаку, які надае ўстойлівасць рэйкавай каляі. А вось.. насып пачаў прасадку даваць... Баластам выціскае гэты грунт... Шынклер.

[Гал. ballast.]

баластава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баластаваць.

баластава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да баластаваць.

баластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец. Засыпаць баластам (у 1, 3 знач.). Баластаваць чыгуначнае палатно. Баластаваць карабель.

бала́стны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баласту (у 1, 3 знач.). Баластная сістэма карабля. // Зроблены з баласту. Баластны слой чыгуначнага палатна.