лесахі́мія, ‑і, ж.
Раздзел хіміі, які вывучае хімічныя ўласцівасці драўніны і прыёмы яе хімічнай перапрацоўкі.
лесацяга́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Машына для выцягвання з вады і перамяшчэння бярвення.
лесаэ́кспарт, ‑у, М ‑рце, м.
Экспарт лесу (у 2 знач.).
лесаэ́кспартны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лесаэкспарту.
лесаэксплуатацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лесаэксплуатацыі.
лесаэксплуата́цыя, ‑і, ж.
Нарыхтоўка, транспарціроўка і адгрузка лясных матэрыялаў як галіна народнай гаспадаркі.
ле́свіца, ‑ы, ж.
1. Збудаванне ў выглядзе раду ступенек для пад’ёму і спуску. Каменная лесвіца. Вінтавая лесвіца. □ Адразу за дзвярыма вузкая лесвіца з драўлянымі слізкімі парэнчамі. Галавач. Экскурсанты з шумам і жартамі падымаліся па лесвіцы. Краўчанка.
2. Пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску; драбіны (у 1 знач.). Адзін баец пайшоў у пуню, другі на дрывотню, а Свідзерскі па лесвіцы, прыстаўленай да зашчытка, палез на гарышча. Хомчанка. [Валодзя] перавёў позірк на Стася, які ўжо сядзеў на маленькай стаячай лесвіцы, накшталт тых, што бываюць у бібліятэках. Шамякін.
3. перан. Паслядоўнае размяшчэнне па ўзыходзячай лініі, ад ніжэйшага да вышэйшага (якіх‑н. прадметаў, асоб, чыноў і пад.). Іерархічная лесвіца. Класіфікацыйная лесвіца.
ле́свічка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да лесвіца; малая лесвіца. Васіль Цімафеевіч павольна абышоў машыну, падняўся па лесвічцы ў кабіну. Мележ. Нецярпліва дачакалася [Лёдзя], пакуль к самалёту падкацілі лёгкую лесвічку з поручнямі і адчыніўся люк. Карпаў.
ле́свічны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лесвіцы. Лесвічная пляцоўка. Лесвічныя ступенькі.
•••
Лесвічная клетка гл. клетка.
лесірава́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лесіраваць.