Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

латашы́ць, ‑ташу, ‑тошыш, ‑тошыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Ірваць без разбору, псуючы і спусташаючы. Латашыць яблыкі. Латашыць суседскі гарох. □ Мы латашылі ўсё, што трапляла пад руку: бручку, моркву, цыбулю, часнок, памідоры. С. Александровіч.

2. Знішчаць, з’ядаючы і топчучы. Латошаць коні канюшыну. // Спусташаць. Рыгор з Паўлам накіраваліся ў лес. — Латошаць лес, як траву! — пашкадаваў Павал. — Што ж, лес сякуць — трэскі ля[ця]ць! Гартны. // Рабаваць. Латашыць чужыя клункі.

3. перан. Біць, лупцаваць. Як скоціцца .. [дзед], як пагоніцца за хлопцамі, як пачне латашыць кульбаю! Колас.

латві́ец,

гл. латвійцы.

латві́йка,

гл. латвійцы.

латві́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Латвіі. Латвійскі пейзаж.

латві́йцы, ‑аў; адз. латвіец, ‑війца, м.; латвійка, ‑і, ДМ ‑війцы; мн. латвійкі, ‑віек; ж.

Насельніцтва Латвійскай ССР.

ла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Тое, што і лата ​1. Кароткі кажушок, які некалі меў белы колер, цяпер быў зямліста-шэры, аблеплены латкамі рознай велічыні, гатунку і формы. Колас.

2. Пра што‑н. невялікага памеру. [Цётка Куліна:] — Ці ж гэта аўчына, што з яе каўнер выкраіш. Латка адна. Жычка.

латко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да латка.

ла́тнік, ‑а, м.

Гіст. Воін у латах.

ла́тны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да латы ​2. Латны цвік.

ла́тны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да латаў.

лато́, нескл., н.

Гульня, удзельнікі якой закрываюць фішкамі названыя нумары або малюнкі на асобых картах (выйграе той, хто першым закрые ўсе нумары або малюнкі на такіх картах). Гуляць у лата. □ Хто ў прэферанс захоплена гуляе, Хто забаўляецца ў вясёлае лато. А. Александровіч.

[Фр. loto.]