Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

карэ́ец,

гл. карэйцы.

карэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэйцы, ж.

Свіная або цялячая грудзінка спецыяльнага прыгатавання.

карэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Карэі, карэйцаў, належыць ім. Карэйскі народ. Карэйская мова.

карэ́йцы, ‑аў; адз. карэец, ‑рэйца, м.; карэянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. карэянкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.

карэ́ктар, ‑а, м.

Работнік друкарні або выдавецтва, які займаецца чытаннем і праўкай карэктуры.

[Ад лац. corrector — праўшчык.]

карэ́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карэктара, належыць яму. Карэктарская работа. Карэктарская праўка. // у знач. наз. карэ́ктарская, ‑ай, ж. Памяшканне ў выдавецтве або друкарні, дзе працуюць карэктары.

карэ́ктнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць карэктнага. Карэктнасць у абыходжанні са старэйшымі. // Карэктныя паводзіны. Вылучацца карэктнасцю.

карэ́ктны, ‑ая, ‑ае.

Тактычны, ветлівы, далікатны. Карэктны чалавек. Карэктная заўвага. □ Арцёмава заўсёды была роўнай у абыходжанні, калі можна так сказаць, — карэктнай. Шынклер.

[Ад лац. correctus — папраўлены, выпраўлены.]

карэкту́ра, ‑ы, ж.

1. Праверка і вымаўленне друкарскага набору; карэкціраванне. Зрабіць карэктуру.

2. Адбітак з друкарскага набору, прызначаны для выпраўлення памылак. Вычытваць карэктуру. □ — Гэта — карэктура. У наборы могуць памылкі быць. Іх трэба выправіць. Шынклер.

[Ад лац. correctura — тое, што трэба выправіць.]

карэкту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карэктуры. Карэктурныя знакі. Карэктурныя лісты.