капралакта́м, ‑у, м.
Арганічнае злучэнне, якое служыць сыравінай для вытворчасці капронавага валакна.
капралакта́мавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капралактаму. Капралактамавая вытворчасць.
капра́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капрала, належыць яму. Капральскі мундзір.
капро́н, ‑у, м.
Штучнае валакно высокай трываласці з сінтэтычнай поліаміднай смалы. // Тканіна з гэтага валакна. // Разм. Панчохі з капронавага валакна.
капро́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капрону. Капронавая вытворчасць. // Зроблены з капрону. Капронавыя панчохі. Капронавая сукенка. Капронавы трос. Капронавая сетка.
капры́з, ‑у, м.
1. Беспадстаўнае, але настойлівае жаданне, патрабаванне; недарэчная задума, дзівацтва. Дзіцячы капрыз. Жаночы капрыз. □ У Толі быў адзін капрыз. Амаль кожны месяц маці купляла яму ці новыя туфлі, ці сандалеты, а яны хлопчыку ўсё былі не даспадобы. Даніленка.
2. перан. Што‑н. нечаканае, выпадковае. Капрыз прыроды. Матор з капрызамі. □ Наставала.. [зіма] няроўна, марудна, з частымі капрызамі. Хадкевіч.
[Фр. caprice.]
капры́за, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай, ж.
Разм. Капрызны чалавек, капрызнае дзіця. Не ў казцы жылі, а ў сяле Сяміцвет — І тата, і мама, і бабка, і дзед. А ў іх быў любімы сыночак-унук — Раздура, распуста, капрыза Янук. Яго абувалі, Яго разу валі, Яго апраналі, Яго распраналі, Лішняга кроку Ступіць не давалі... Муравейка.
капры́зіць, ‑рыжу, ‑рызіш, ‑рызіць; незак.
Паводзіць сябе капрызна, быць капрызным. Душна і цесна ў калысцы дзедавай Нінцы..; плача дзіця, капрызіць. Колас. Марына ў апошні час стала нешта злавацца, капрызіць. Шахавец.
капры́знік, ‑а, м.
Капрызны чалавек, капрыза.