Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бяспе́ка, ‑і, ДМ ‑пецы, ж.

Адсутнасць небяспекі; становішча, пры якім каму‑, чаму‑н. ніхто і нішто не пагражае. Міжнародная бяспека. □ Нялёгка прабрацца ў такую хатку. У ёй бабёр адчувае сябе ў поўнай бяспецы. В. Вольскі.

бяспе́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бяспечнага; бяспека.

бяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Якому не пагражае небяспека, надзейна ахаваны. // Які гарантуе бяспеку. [Сцяпан Захаравіч:] — Калі мы былі ўжо на бяспечнай вышыні, унізе затрашчалі зеніткі. Позна! Жычка.

2. Які не прыносіць шкоды; бясшкодны. Бяспечны сродак.

бяспёры, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пер’я. Уся постаць малога, яго рухі нагадвалі малое бяспёрае птушаня, якое навальніца выкінула з гнязда. Лынькоў.

бяспі́сьменны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сваёй пісьменнасці. Бяспісьменныя народнасці.

бяспла́навасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бяспланавага; адсутнасць планавасці, плана.

бяспла́навы, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены планавасці, плана; які робіцца без плана. Бяспланавая капіталістычная гаспадарка.

бяспла́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясплатнага.

бяспла́тны, ‑ая, ‑ае.

Без аплаты. Бясплатнае навучанне, лячэнне. Бясплатная пуцёўка.

бясплённасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясплённага; адсутнасць плённасці, плёну; марнасць, безвыніковасць. Бясплённасць пошукаў.