Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

іраке́зка,

гл. іракезы.

іраке́зскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іракезаў, належыць ім. Іракезская мова.

іраке́зы, ‑аў; адз. іракез, ‑а, м.; іракезка, ‑і, ДМ ‑зцы; мн. іракезкі, ‑зак; ж.

Група індзейскіх плямён у Паўночнай Амерыцы, роднасных па мове.

іра́кец,

гл. іракцы.

іра́кскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Ірака, іракцаў, належыць ім. Іракскія звычаі.

іра́кцы, ‑аў; адз. іракец, ‑кца, м.

Насельніцтва Ірака.

іра́нец,

гл. іранцы.

іранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., з каго-чаго і без дап.

Адносіцца да каго, чаго‑н. з іроніяй; смяяцца, кпіць. Не іранізуй з сур’ёзнай справы. □ — Не іранізуй, Іван, з самага святога — з дружбы. Шамякін. — Вы от іранізуеце, ладна... А я вам скажу, што любая расліна можа так расці, як чалавек захоча. Лынькоў.

ірані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па іраністыцы.

ірані́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да іраніст.