Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бялю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі белы. І вось над хатай, над гуменцам Сняжынкі жвавыя гуляюць, Садок і дворык засцілаюць Бялюткім, чыстым палаценцам. Колас.

бяля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць бялявага. Бялявасць твару.

бяля́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не зусім белы, белаваты. Бялявае месячнае святло лягло на зямлю. Чорны. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.

2. З светла-русымі валасамі; светлагаловы. У Захаркі было шэсць дачок. І ўсе розныя: бялявыя, чарнявыя, рыжыя. Ракітны.

бяля́к, беляка, м.

1. Заяц, які мяняе зімой колер поўсці на белы. На лёд выскачыў бяляк, прабег з паўсотні крокаў і прысеў, насцярожана стрыгучы доўгімі вушамі. Кірэйчык.

2. Разм. пагард. Белагвардзеец.

бяля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Светлавалосая, бялявая жанчына, дзяўчына. Цяпер як ні ў чым не бывала едуць вясельныя паязды з вёскі ў вёску: вязуць сабе палешукі чарнабровых нявест, а ўкраінцы — сінявокіх бялянак. Ракітны.

бяля́нкі, ‑нак; адз. бялянка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Сямейства вялікіх дзённых матылёў атрада лускакрылых.

бяля́н-капу́снік, ‑а, м.

Белы матыль, вусені якога аб’ядаюць лісце капусты.

бянтэ́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бянтэжлівага. [Рыгор:] — Раней я думаў, што бянтэжлівасць — вынік маёй баязлівасці. Асіпенка.

бянтэ́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка бянтэжыцца, губляецца; палахлівы. Бянтэжлівы хлопец.

бянтэ́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Хвалявацца, непакоіцца, губляцца. Калі .. [Кастусь] называў яе не «Волька», а «Волечка», яна чырванела і бянтэжылася. Чорны. Жора не бянтэжыўся ў гэтым шумлівым акружэнні, — аглядваючы дзяўчат чорнымі цікаўнымі вачамі, малы адказваў спакойна. Мележ.