Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ідэалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ідэалогіі, звязаны з ёй. Ідэалагічная барацьба. Ідэалагічны фронт. Ідэалагічная работа.

ідэалізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ідэалізаваць.

2. у знач. прым. Прыхарошаны, лепшы, чым у сапраўднасці. Людзі гэтыя — не так званыя ідэальныя героі і не ідэалізаваныя асобы, а самыя звычайныя, «зямныя» працаўнікі разумовай і часткова фізічнай працы. «Полымя».

ідэалізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да ідэалізаваць.

ідэалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Паказаць (паказваць) лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; падзяліць (надзяляць) ідэальнымі якасцямі. Усе сімпатыю Багушэвіча на баку селяніна-працаўніка, якога паэт, не разумеючы ролі рабочага класа, нават ідэалізуе, лічачы асновай грамадскага жыцця. Ларчанка. Сымон Карызна ідэалізаваў Веру Засуліч. Зарэцкі.

[Ад фр. idéaliser.]

ідэаліза́цыя, ‑і, ж.

Паказ каго‑, чаго‑н. лепшым, чым яно сапраўды ёсць; надзяленне ідэальнымі якасцямі. Ідэалізацыя мінулага. Ідэалізацыя рэчаіснасці. □ Аўтары, адмовіўшыся ад ідэалізацыі, паказваюць жывога чалавека, яго канкрэтны лёс, характар. Лойка.

ідэалі́зм, ‑у, м.

1. Рэакцыйны філасофскі напрамак, процілеглы матэрыялізму, які прызнае дух, ідэю, свядомасць першаснымі, а матэрыю, быццё — другаснымі, вытворнымі. Суб’ектыўны ідэалізм. Аб’ектыўны ідэалізм.

2. Здольнасць, жаданне бескарысліва служыць якой‑н. справе; прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў.

3. Схільнасць да ідэалізацыі, прыхарошвання рэчаіснасці. Саханюк звонка засмяяўся. — Ах вы, ідэалісты, ідэалісты. Ці надоўга х[о]піць вам гэтага ідэалізму?.. І тым не меней першы раз бачу чалавека, што так высока ставіць глуш ды яшчэ такую, як ваша. Колас.

ідэалі́ст, ‑а, М ‑сне, м.

1. Паслядоўнік ідэалістычнай філасофіі. Гегель быў ідэаліст, г. зн. для яго мыслі нашай галавы былі не адлюстраваннямі, больш-менш абстрактнымі, сапраўдных рэчаў і працэсаў, а, наадварот, рэчы і развіццё іх былі для Гегеля толькі ўвасобленымі адлюстраваннямі нейкай «ідэі», якая існавала недзе яшчэ да ўзнікнення свету. Энгельс.

2. Разм. Чалавек, схільны ідэалізаваць, прыхарошваць рэчаіснасць.

ідэалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да ідэаліст (у 2 знач.).

ідэалісты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ідэалістычнага (у 1 знач.). Ідэалістычнасць поглядаў.

ідэалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ідэалізму (у 1 знач.), заснаваны на ім. Ідэалістычная філасофія. Ідэалістычная канцэпцыя. Ідэалістычны светапогляд.

2. Разм. Які мае адносіны да ідэаліста (у 2 знач.), уласцівы яму. Ідэалістычныя імкненні.