змяня́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да змяніць.
змяня́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Зрабіць абмен чаго‑н. на што‑н.; абмяняць, памяняць. — Я на панскі капялюш Брыль свой не змяняю. Колас.
•••
Змяняць быка на індыка; змяняць гаршкі на гліну — памыліцца ў разліках, з дрэннага выбраць горшае.
змяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змераць.
змярза́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. змярзацца.
змярза́цца, ‑аецца.
Незак. да змерзнуцца, змерзціся.
змярка́нне, ‑я, н.
1. Наступленне змроку, цемнаты. Дзень праводзяць дзеці ў лесе — З досвітку і да змяркання. Аўрамчык. Сонца зайшло, і пачалося змярканне — ціхае, свежае, з расой і камарамі. Брыль.
2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы. Дзень пагас за сялом, Паплавы ахінула змярканне. Панчанка.
змярка́ць, ‑ае.
Незак. да змеркнуць (у 1 знач.).
змяртвля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да змярцвіць.
змярцве́ласць, ‑і, ж.
Стан змярцвелага. Нейкае здранцвенне было ў думках, змярцвеласць. Савіцкі.
змярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела). Змярцвелыя тканкі. Змярцвелая рука. / Пра расліны, лісце. Змярцвелае лісце на дрэвах.
2. перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця. Кірыла быў хваравіты, на дзіва непрыгожы хлопец, са змярцвелым худым тварам. Лупсякоў. Хвіліну .. [хлопчык] стаяў змярцвелы, трываючы востры і няспынны звон у вушах. Быкаў. // Апусцелы, заціхлы. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Колас.