Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зжо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Зжаўцець, пажаўцець. Зжоўкла лісце на дрэвах ад спёкі.

зжу́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Зак. да жульнічаць.

зжу́хнуць, ‑не; зак.

Страціць яркасць, пацямнець, стаць жухлым (пра колеры, фарбы). // Страціць свежасць, пасохнуць (пра лісце, траву). Травы няма: тая, што сям-там узрасла — ..зжухла і зжоўкла. Яно і не дзіва — лета было сухое. Сачанка.

зжыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. зжываць — зжыць (у 2 знач.).

зжыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зжыцца.

2. Зал. да зжываць.

зжыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зжыць.

зжына́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да зжынаць.

зжына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зжаць.

зжыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зжэрці.

зжы́цца, зжывуся, зжывешся, зжывецца; зжывёмся, зжывяцеся; зак.

1. з кім. Жывучы, працуючы, часта бываючы разам з кім‑н., звыкнуцца, здружыцца. [Гапанюк] зжыўся з людзьмі і не адчуваў сябе чужым. Дуброўскі. Чалавек, калі ўжо зжыўся добра з усімі парабкамі, калі ўжо ведаў усіх, расказаў усё як мае быць пра сябе. Чорны.

2. з чым. Пастаянна знаходзячыся дзе‑н., думаючы пра што‑н., прывыкнуць. Марыў Андрэй паступіць у Мінскі політэхнічны інстытут. Ён зжыўся з гэтай марай і не мог уявіць, што яна не здзейсніцца. Чарнышэвіч. Нахмураны і сур’ёзны хадзіў Сцёпка каля будынка рабфака. Зжыўся з ім, палюбіў яго, і ў думках сваіх жыў і вучыўся ў ім, і не прынялі! Колас. // Працуючы над роллю, пераўвасобіцца ў мастацкі вобраз (пра акцёра). Зжыцца з вобразам.