Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

земле... (а таксама земля...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «зямля ​1», напрыклад: землеўладанне, землекарыстанне, землечарпалка.

землеапіса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да землеапісання.

землеапіса́нне, ‑я, н.

Уст. Тое, што і геаграфія.

землекапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Машына для капання зямлі.

землекапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капання зямлі. Землекапальныя работы.

землекарыста́льнік, ‑а, м.

Той, хто карыстаецца зямлёй на пэўных умовах.

землекарыста́нне, ‑я, н.

Формы, умовы і парадак карыстання зямлёй, якая належыць дзяржаве, калгасам ці прыватным асобам. Новая сістэма землекарыстання. Землекарыстанне калгасаў. Сялянскае землекарыстанне.

землепрахо́дзец, ‑дца, м.

Даўнейшая назва падарожніка-даследчыка, які адкрываў невядомыя для яго часу землі. Рускі землепраходзец Сямён Дзяжнёў.

землетрасе́нне, ‑я, н.

Моцнае хістанне паасобных участкаў паверхні зямлі, якое выклікаецца вулканічнымі або іншымі працэсамі. Землетрасенне разбурыла горад.

землеўлада́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці. Буйны землеўладальнік.