Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зды́хля, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і здыхляціна (у 2 знач.).

здыхля́к, ‑а, м.

Разм. Пра слабага, худога мужчыну.

здыхля́ціна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Труп здохлай жывёліны. // зб. Мяса здохлай жывёліны; падла.

2. Пра слабага, худога, хваравітага чалавека. — Ты, здыхляціна, і гэткага мужыка не варта! Бядуля. // Пра замораную, худую жывёліну. Скора пасля таго, як жаніўся, [Васіль] прывёў каня — не здыхляціну, а каня — людзям на зайздрасць! Мележ.

здэмаралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

Разм. Выклікаць дэмаралізацыю.

здэтанава́ць, ‑нуе.

Зак. да дэтанаваць ​1.

зе́бра, ‑ы, ж.

Дзікі афрыканскі конь з паласатай афарбоўкай цела.

зе́бу, нескл., м.

Від свойскай буйной рагатай жывёлы з невялікім тлушчавым гарбом на карку (пашыраны ў Азіі і Афрыцы).

з’е́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад з’есці.

з’е́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць з’едлівага. — А ты не ведаеш Сабакевіча? — пачуў .. [Жылінскі] голас Рудчанкі і не мог зразумець адразу, чаго ў ім было больш — злосці ці з’едлівасці. Сіўцоў.

з’е́длівы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да едкіх, зласлівых насмешак; ядавіты. Хітраваты і з’едлівы на язык пяцікласнік Піліп Чаравака здорава падкалоў Адама, калі той запісваў хлопцаў у сваю брыгаду. Нядзведскі. // Які заключае, выражае едкую насмешку, здзек. З’едлівы тон. З’едлівыя словы. З’едлівая сатыра. □ Як зрабіць, каб.. пачуць людскі шчыры, а не з’едлівы, штучны смех? Крапіва.