згушча́льнік, ‑а, м.
Спец.
1. Апарат для аддзялення цвёрдых часцінак ад вадкасці.
2. Рэчыва, якое дабаўляюць да другога рэчыва або сумесі для згушчэння.
згу́шчанасць, ‑і, ж.
Вялікая гушчыня, шчыльнасць чаго‑н. Згушчанасць насельніцтва ў горадзе. Згушчанасць пасеваў.
згу́шчаны і згушчо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад згусціць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны гусцейшым, чым звычайна, шляхам выпарэння часткі вады. Згушчонае малако.
згушча́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згусціцца.
2. Паддавацца згушчэнню. Пара пры ахаладжэнні хутка згушчаецца.
3. Зал. да згушчаць.
згушча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згусціць.
згушчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. згушчаць — згусціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. згушчацца — згусціцца. Згушчэнне малака.
згэ́туль, прысл.
Разм. Адгэтуль. [Сымон:] Я не на панічовым сяджу, а на сваім, і ніхто мяне згэтуль не згоніць. Купала.
здабрава́ць,
У выразе: не здабраваць каму-чаму — не мінаваць бяды, спагнання. «Як добра, што аддала ў надзейныя рукі шапірограф, а так і сястры не здабраваць было б!» — падумала Алаіза. С. Александровіч.