Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. звальваць — зваліць ​1 (у 3, 5 знач.).

2. Беспарадкава накіданая куча чаго‑н. Аднаго разу Міхальчук ішоў каля РТС і ў звалцы старога жалеза заўважыў тры іржавыя карпусы ад жняярак. Карпюк.

3. Месца, куды звозяць, выкідваюць смецце, непрыгодныя рэчы. Гарадская звалка.

звало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад звалачы.

зва́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. звальваць — зваліць ​1.

зва́львацца ​1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зваліцца ​1.

2. Зал. да звальваць.

зва́львацца ​2, ‑аецца.

Незак. да зваліцца ​2.

зва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зваліць ​1.

звальне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. звальняць — звольніць і звальняцца — звольніцца; пастаяннае або часовае вызваленне ад працы, службы і пад. Падаць заяву аб звальненні. □ Быў выхадны дзень, салдатам далі звальненне. Хомчанка.

звальня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да звольніцца.

2. Зал. да звальняць.

звальня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да звольніць.

звальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Апрацаваць на вальцах. Гаспадары паехалі па млын з поўнымі вазамі, каб звальцаваць пшаніцы на пірагі, абдзерці круп з добрага ячменю... Ралько.

зва́льшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца звалкай чаго‑н. Звальшчык бярвення.