Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

заўчо́ра, прысл.

На дзень раней, чым учора; два дні таму назад. Над возерам, дзе лес кругом Стаіць, вартуючы прыгорак, Мы ўбачылі рыбацкі дом, Людзьмі пакінуты заўчора. Калачынскі.

за́ўшніца, ‑ы, ж.

Запаленне калявушнай залозы; свінка.

заўю́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заўючыць.

заўю́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Нагрузіць паклажай уючную жывёлу. Заўючыць каня.

зафальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; зак.

Разм. Пачаць фальшывіць; узяць фальшывую ноту.

зафамілья́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць паводзіць сябе фамільярна.

зафанабэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Пачаць фанабэрыцца.

зафантазі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Разм. Празмерна захапіцца фантазіяй.

зафантазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Пачаць фантазіраваць.

зафантанава́ць, ‑нуе; зак.

Спец. Пачаць біць фантанам (пра нафту і пад.).