Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агульнанацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Агульны, адзіны для ўсёй нацыі; які ахоплівае ўсю нацыю. Агульнанацыянальная мова. Агульнанацыянальная задача. Агульнанацыянальнае значэнне.

агульнапаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з галоўнымі, агульнымі пытаннямі палітыкі. Агульнапалітычнае значэнне. Агульнапалітычная падрыхтоўка. Агульнапалітычная частка даклада.

агульнапарты́йны, ‑ая, ‑ае.

Агульны, адзіны для ўсёй партыі; які ахоплівае ўсю партыю. Агульнапартыйная справа.

агульнапашы́раны, ‑ая, ‑ае.

Пашыраны скрозь, сярод усіх. Агульнапашыраная з’ява.

агульнапрызна́ны, ‑ая, ‑ае.

Прызнаны ўсімі. Агульнапрызнаны факт.

агульнапрыня́ты, ‑ая, ‑ае.

Звычайны, прыняты ўсімі; які прымяняецца ўсімі. Агульнапрыняты пункт гледжання.

агульнараспаўсю́джаны, ‑ая, ‑ае.

Распаўсюджаны сярод усіх. Агульнараспаўсюджаны погляд.

агульнарэспубліка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Агульны для ўсёй рэспублікі; распаўсюджаны па ўсёй рэспубліцы. Агульнарэспубліканскі план. Агульнарэспубліканскія паказчыкі вытворчасці.

агульнасаю́зны, ‑ая, ‑ае.

Агульны, адзіны для ўсяго Савецкага Саюза; які пашыраецца на ўвесь Савецкі Саюз. Агульнасаюзнае заканадаўства. Агульнасаюзнае міністэрства.

агу́льнасць, ‑і, ж.

Адзінства, непарыўнасць, супадзенне. Агульнасць ідэйных пазіцый. Агульнасць класавых інтарэсаў.