тэхніцы́зм, ‑у,
1. Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой‑н. справы на шкоду яе сутнасці.
2. Празмерны ўхіл у бок паказу тэхнікі, вытворчасці, машын у мастацкіх творах.
тэхніцы́зм, ‑у,
1. Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой‑н. справы на шкоду яе сутнасці.
2. Празмерны ўхіл у бок паказу тэхнікі, вытворчасці, машын у мастацкіх творах.
тэхні́чка, ‑і,
1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца.
2. Машына тэхнічнай дапамогі.
тэхні́чнасць, ‑і,
Уласцівасць і якасць тэхнічнага (у 7 знач.).
тэхні́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэхнікі (у 1 знач.), звязаны з ёй.
2. Які мае адносіны да тэхнікі (у 2 знач.), звязаны з абслугоўваннем, захаваннем, выкарыстаннем і эксплуатацыяй яе.
3. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў, звязаны з працэсам вытворчасці чаго‑н.
4. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці.
5. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой‑н. справе.
6. Які абазначае спецыяльнае паняцце, што адносіцца да якой‑н. галіны тэхнікі і навукі; прафесіянальны (пра слова, выраз).
7. Які вылучаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (пра спорт, мастацтва).
•••
тэхно́лаг, ‑а,
Спецыяліст па тэхналогіі ў якой‑н. галіне вытворчасці.
тэхперсана́л, ‑у,
Работнікі, якія абслугоўваюць тэхнічны бок якой‑н. вытворчасці, прадпрыемства, установы і пад.
тэхпрапага́нда, ‑ы,
Прапаганда тэхнічных ведаў, вопыту, папулярызацыя дасягненняў навукі і тэхнікі.
тэхрабо́тнік, ‑а,
Работнік, які выконвае тэхнічную (не адказную) працу.
тэхрабо́тніца, ‑ы,
тэхрэ́д, ‑а,
Тое, што і тэхнічны рэдактар (