тэхабслуго́ўванне, ‑я,
Тэхнічнае абслугоўванне машын (рамонт, запраўка, агляд і пад.).
тэхабслуго́ўванне, ‑я,
Тэхнічнае абслугоўванне машын (рамонт, запраўка, агляд і пад.).
тэхагля́д, ‑у,
Тэхнічны агляд.
тэхаддзе́л, ‑а,
Аддзел (па фабрыцы, заводзе або ў канструктарскім бюро), які ведае тэхнічнымі пытаннямі вытворчасці і адказвае за правядзенне іх у жыццё.
тэхвучо́ба, ‑ы,
Тэхнічная вучоба.
тэхдо́гляд, ‑у,
Сукупнасць прафілактычных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць нармальную эксплуатацыю тэхнікі; тэхнічны догляд.
тэхкантро́ль, ‑ю,
Тэхнічны кантроль.
тэхмі́німум, ‑у,
Сукупнасць ведаў, вопыту ў якой‑н. галіне тэхнікі, неабходных для рабочага адпаведнай спецыяльнасці.
тэхнаге́нны, ‑ая, ‑ае.
тэхнагля́д, ‑у,
Тэхнічны нагляд.
тэхнакра́тыя, ‑і,
Напрамак у буржуазнай грамадскай думцы 20‑х гадоў, які сцвярджаў, што капіталістычнае грамадства нібыта можа рэгулявацца рацыянальнымі прынцыпамі, што выпрацавалі вучоныя, інжынеры, тэхнікі.
[Ад грэч. téchnē — майстэрства і kratos — улада, панаванне.]