Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэтры́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэтрылу. Тэтрылавы дэтанатар.

тэт-а-тэ́т, прысл. (звычайна з захаваннем французскага напісання tête-a-tête).

Сам-насам, удваіх без сведак.

[Фр. tête-á-tête.]

тэўто́н,

гл. тэўтоны.

тэўто́нец, ‑нца, м.

Рыцар Тэўтонскага ордэна.

тэўто́нка,

гл. тэўтоны.

тэўто́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэўтонаў, які належыць, уласцівы ім. Тэўтонскія плямёны.

•••

Тэўтонскі ордэн (гіст.) — каталіцкі духоўна-рыцарскі ордэн, ваенная арганізацыя нямецкага рыцарства ў 13–15 стст., якія праводзілі агрэсіўную палітыку ва Усходняй Еўропе.

тэўто́ны, ‑аў; адз. тэўтон, ‑а, м.; тэўтонка, ‑і, ДМ ‑нцы; тэўтонкі, ‑нак; ж.

Старажытныя плямёны германскага паходжання. // Кніжн. Ужываецца часам як агульная назва германскіх народаў.

тэфсі́р, ‑а, м.

Каментарый да тэкстаў свяшчэннага пісання арабаў, тлумачэнне такіх тэкстаў. Тэфсір к Карану. // Тэкст Карана на арабскай мове з падрадковым перакладам на беларускую мову.

тэ́фтэлі, ‑яў; адз. няма.

Страва з мяснога фаршу ў выглядзе шарыкаў. Тэфтэлі з рысам.

тэх...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «тэхнічны» (у 1–4 знач.), напрыклад: тэхвучоба, тэхперсанал, тэхсакратар, тэхсклад.