Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

байні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да байніцы. Байнічная адтуліна.

байра́м, ‑у, м.

Мусульманскае свята. Вялікі байрам. Малы байрам.

[Ад тур. bayram — урачыстасць.]

байрані́зм, ‑у, м.

Літаратурная плынь пачатку 19 ст., якая ўзнікла пад уздзеяннем творчасці англійскага паэта Байрана, характарызавалася рамантычным індывідуалізмам, разладам паміж паэтам і грамадствам і расчараванасцю жыццём.

байрані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да байранізму, уласцівы яму. Байранічная паэзія.

байска́ўт, ‑а, м.

Тое, што і скаўт.

[Англ. boy-scout.]

ба́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бая ​1, належыць баю ​1. Байскія землі.

байстру́к, ‑а, м.

Разм. груб. Пазашлюбнае дзіця.

ба́йхавы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: байхавы чай — сорт рассыпнога, непрасаванага чаю.

[Ад кіт. бай хуа.]

байчэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. бойкі.

бай-ба́й, выкл.

1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці. Раса на палянах, Нахмурыўся гай. Засні, паслухмяны, Бай-баінькі-бай. А. Александровіч.

2. у дзіц. мове. Спаць. Пара бай-бай.