бульдо́зерны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бульдозера. Бульдозерны механізм.
бу́льканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
бу́лькат, ‑у, М ‑наце, м.
Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, пераліванні або цячэнні вады. Вада.. [з жолаба] ліецца невялічкім раўчуком і з вясёлым звонкім булькатам падае ў рэчку. Лынькоў.
бульката́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
бульката́ць, ‑коча; незак.
1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць). Кіпіць, булькоча вада, старанна варочаючы скрылікі бульбы. Брыль. Стала ціха, ціха, і ў гэтую цішыню велічна, як з нябыту ў вечнасць, ліўся, шумеў, булькатаў горны паток. Быкаў.
2. безас. Ствараць глухія перарывістым гукі пры захворванні горла, грудзей. У горле чалавека нешта булькатала, і пры кожным выбуху ён капаў тварам зямлю. Навуменка.
булькаце́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькацець, а таксама гукі гэтага дзеяння.
булькаце́ць, ‑коча; незак.
Тое, што і булькатаць. І чуваць было, як пералівалася ў нагах грузкая гразь, булькацела дзесьці блізка, блізка вада. Лынькоў.
бу́лькаць, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады. Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. Брыль. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.
бу́лькнуць, ‑не; зак.
1. Аднакр. да булькаць.
2. Разм. Упасці ў ваду, утварыўшы характэрны гук. Камень булькнуў і пайшоў на дно.
бум 1, выкл.
Разм. Ужываецца як гукапераймальнае для абазначэння характэрнага глухога гуку вялікага звана, бубна і пад.
бум 2, ‑а, м.
Спартыўны снарад для практыкавання ў раўнавазе ў выглядзе гарызантальнага бруса на дзвюх стойках; бервяно.
[Англ. boom.]
бум 3, ‑у, м.
Штучна ўзнятая шуміха вакол чаго‑н. Газетны бум.
[Англ. boom.]