Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які вытрымлівае высокую тэмпературу. Тэрмаўстойлівая цэгла. Тэрмаўстойлівы інструмент.

тэрмафасфа́т, ‑у, М ‑фаце, м.

Штучнае фосфарнае ўгнаенне, якое атрымліваецца ў выніку спякання або сплаўкі фасфатаў ці апатытаў са шчолачнымі солямі.

тэрмафі́л, ‑а, м.

Спец. Арганізм, які нармальна развіваецца пры высокай тэмпературы. Рыбы-тэрмафілы. Бактэрыі-тэрмафілы.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і phileō — люблю.]

тэрмафі́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тэрмафіла; з’яўляцца тэрмафілам. Тэрмафільныя арганізмы.

тэрмафо́б, ‑а, м.

Спец. Арганізм, які не развіваецца пры высокай тэмпературы. Грыбы-тэрмафобы.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і phóbos — страх.]

тэрмафо́бны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тэрмафоба; з’яўляецца тэрмафобам. Тэрмафобныя арганізмы.

тэрмахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тэрмахіміі, звязаны з ёй. Тэрмахімічныя даследаванні.

тэрмахі́мія, ‑і, ж.

Спец. Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае цеплавыя рэакцыі і сумежныя хімічныя працэсы.

тэрмаэлектры́чнасць, ‑і, ж.

Працэс непасрэднага ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную ў ланцугу з розных праваднікоў.

тэрмаэлектры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Звязаны з працэсам непасрэднага пераходу цеплавой энергіі ў электрычную ў правадніках. Тэрмаэлектрычныя з’явы.

2. Заснаваны на дзеянні двух розных праваднікоў, якія ўтвараюць замкнуты ланцуг. Тэрмаэлектрычны тэрмометр. Тэрмаэлектрычны метад кантролю.