Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

буж, ‑а, м.

Інструмент у выглядзе металічнага стрыжня або гумавай трубкі, які выкарыстоўваецца ў медыцыне для даследавання трубчастых органаў.

[Фр. bougie.]

бужава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак., каго-што.

Даследаваць бужам.

бужа́не, ‑жан.

Гіст. Назва групы ўсходніх славян, якія жылі ў вярхоўях Заходняга Буга і ў канцы 10 ст. увайшлі ў Старажытна-рускую дзяржаву.

бужані́на, ‑ы, ж.

Вараная свініна асобага прыгатавання.

буза́ 1, ‑ы, ж.

1. Рэшткі вадкасці, падонкі. На дне бочкі адна буза асталася.

2. Лёгкае хмельнае пітво з проса, грэчкі, ячменю, пашыранае галоўным чынам у Крыму і на Каўказе.

3. Адклады на дне вадаёмаў (рэк, сажалак, азёр), якія складаюцца з найдрабнейшых частак мінеральных і арганічных рэчываў.

буза́ 2, ‑ы, ж.

Разм. Скандал, шум.

[Перс. buzä.]

бузава́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бузаваць.

бузава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да бузаваць.

бузава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Разм. Псаваць, трапаць, не берагчы што‑н. Бузаваць адзенне.

бузацёр, ‑а, м.

Разм. Задзіра, скандаліст. [Кашын:] — І не спадзявайся [Аляксееў], што калі два-тры бузацёры плявузгаюць нешта на мяне, то я ўжо і не начальнік. Карпаў.

бузацёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да бузацёр.