тэмпера́цыя, ‑і, ж.
Спец. Дакладнае ўстанаўленне колькасці тонаў і іх суадносіны па вышыні ў музычна-гукавой сістэме.
[Ад лац. temperatio — правільныя суадносіны, суразмернасць.]
тэ́мперны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэмперы; выкананы тэмперай. Тэмперны жывапіс.
тэмпо́граф, ‑а, м.
Спец. Прыбор, які рэгіструе ступень хуткасці выканання якой‑н. работы.
[Ад іт. tempo — тэмп і грэч. graphō — пішу.]
тэна́кль, ‑я, м.
Падстаўка для ўмацавання старонкі рукапісу на друкарскай касе ў час набору.
[Ням. Tenakel.]
тэ́нар, ‑а, м.
1. Самы высокі мужчынскі голас. Лірычны тэнар. Драматычны тэнар. □ І набірае сілы песня, і нечы юначы тэнар ужо імкне ўгору, вядзе яе, звонкую, галасістую. Хадкевіч. І звінеў задорны тэнар, плылі ўслед за ім лагодныя мары. Ваданосаў. // Спявак, які мае такі голас. Міша сказаў, тэатральным жэстам выкінуўшы ў бок Альберта руку: — Прашу мець на ўвазе — лірычны тэнар. Ярашэвіч.
2. Духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавога аркестра.
[Іт. tenore.]
тэнарды́т, ‑у, М ‑дыце, м.
Мінерал горка-салёнага смаку, які лёгка раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны для содавай, шкляной і некаторых іншых галін прамысловасці.
[Ад уласн. імя.]
тэнаро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тапара (у 1 знач.). Тэнаровыя ноты. // Прызначаны для тэнара, які выконваецца тэнарам. Тэнаровая партыя. Тэнаровая арыя.
2. Які мае адносіны да тэнара (у 2 знач.).
тэнаро́к, ‑рка, м.
Разм. Не асабліва моцны мужчынскі голас высокага тэмбру. Але Асмалоўскі зрабіў выгляд, што гэтыя папрокі яго не тычацца, і зноў загаварыў тонкім тэнарком: — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Сіўцоў.
тэндэнцы́йнасць, ‑і, ж.
1. Наяўнасць якой‑н. ідэі, тэндэнцыі ў мастацкім, публіцыстычным і пад. творы; ідэйная накіраванасць. З усіх прамоў дэпутатаў думы .. [Лабановіч] выбіраў усё найболей выдатнае і найболей прагрэсіўнае і толькі так сабе, мімаходам, упамінаў аб выступленнях правых і рэакцыйных дэпутатаў, каб не кідалася ў вочы царскім чыноўнікам тэндэнцыйнасць газеты. Колас. Гаворачы пра тэндэнцыйнасць творчасці таго ці іншага мастака, Маркс і Энгельс разумелі пад ёю перш за ўсё свядомую накіраванасць яго поглядаў. «Маладосць».
2. Наяўнасць тэндэнцыі (у 4 знач.) у творы мастацтва; прамалінейнасць, якая не атрымала пацвярджэння і апраўдання ў самім змесце твора. Абмалёўваючы вобраз пана,.. [Я. Колас] не баіцца тэндэнцыйнасці, шаржу, свядома завастраючы адмоўнае. Навуменка. // Прадузятасць, неаб’ектыўнасць у чым‑н. Тэндэнцыйнасць асвятлення падзей.
тэндэнцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які праводзіць пэўную тэндэнцыю (у 2 знач.); ідэйна накіраваны, ідэйны. Для Маякоўскага сапраўдным паэтычным тварам з’яўляецца твор .. глыбока тэндэнцыйны, мэтанакіраваны і востры. «Беларусь». // Які стварае мэтанакіраваныя і ідэйна насычаны творы. Пісьменнік сацыяльна тэндэнцыйны і эстэтычна ўзброены, Васіль Вітка дзейнічае, аднак, не лозунгам, не дэкларацыяй, не аголеныя правілам маралі, а імкнецца яскравым вобразам разварушыць свядомасць чытача. Юрэвіч.
2. Які заключае тэндэнцыю (у 4 знач.), прадузятую ідэю, якая не вынікае са зместу, а навязваецца. // Прадузяты, неаб’ектыўны. Тэндэнцыйнае асвятленне падзей. Тэндэнцыйны падыход да тэмы. □ [Мароз:] — Я, я, вось пагэтаму я і хачу сказаць, што гэта абвінавачанне тэндэнцыйнае, няправільнае. Лобан.