Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэ́лексны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлекса. ажыццяўляецца пры дапамозе тэлекса. Прамая тэлексная сувязь.

тэлемаста́цтва, ‑а, н.

Мастацтва тэлевізійнага вяшчання; творы мастацкага тэлебачання, створаныя з улікам яго спецыфікі.

тэлеме́тр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вызначэння адлегласці аптычным спосабам; дальнамер.

[Ад грэч. tēle — далёка і metreō — вымяраю.]

тэлеметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аператар, які абслугоўвае апаратуру для тэлеметрычных вымярэнняў.

тэлеметры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да тэлеметрыст.

тэлеметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлеметрыі, ажыццяўляецца пры яе дапамозе. Тэлеметрычныя паведамленне з бота касмічнага карабля.

тэлеметры́я, ‑і, ж.

Вымярэнні на адлегласці фізічных велічынь, якія характарызуюць стан падкантрольных аб’ектаў.

тэлемеханіза́цыя, ‑і, ж.

Выкарыстанне сродкаў тэлевізійнай сувязі для кіравання вытворчымі працэсамі.

тэлемеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Навука аб кіраванні і кантролі на адлегласці перадачай (па канале сувязі) кадзіраваных электрычных або радыёсігналаў, якія нясуць кіруючую або кантрольную інфармацыю.

2. Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае, стварае і выкарыстоўвае сродкі кадзіравання, перадачы і прыёму інфармацыі па каналах электра- або радыёсувязі. Шырока прымяняецца аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце. «Маладосць».

тэлемехані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які служыць для кіравання вытворчымі працэсамі на адлегласці. Тэлемеханічныя метады. Тэлемеханічная сістэма. Тэлемеханічная апаратура.

2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлемеханікі (у 1 знач.). Тэлемеханічны кантроль.