Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэлеграфа; прызначаны для тэлеграфа. Па правай руцэ ўздымалася высокая града гасцінца, па левай час ад часу блізка гулі тэлеграфныя слупы. Брыль. На стале аператыўнага дзяжурнага цікаў самалёты гадзіннік, а з суседняга пакоя ўрываўся нервовы, з частымі перапынкамі, стук тэлеграфнага ключа. Алешка. Новікаву часта даводзілася адносіць Леніну па кватэру тэлеграфныя стужкі парагавораў. Мяжэвіч. // Які займаецца перадачай паведамленняў на тэлеграфе. Тэлеграфная служба.

2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлеграфа; перададзены па талеграфе. Аднойчы на вялікай глыбіні акіяна адбылася аварыя — пашкоджанне кабеля тэлеграфнай сувязі. Матрунёнак. Гэта дні, калі .. [Рыгорка], па асабістаму тэлеграфнаму распараджэнню начальніка метэаралагічнай станцыі інжынера Пятра Захаравіча Лося, зусім самастойна выконваў важную навуковую работу. Краўчанка.

3. перан. Вельмі сціслы, падобны па паведамленне, перададзенае па тэлеграфе. Тэлеграфны стыль пісьма.

•••

Тэлеграфнае агенцтва гл. агенцтва.

тэледакументалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто стварае дакументальныя тэлефільмы.

тэледакументалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да тэледакументаліст.

тэледакумента́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дакументальнага тэлефільма.

тэлеінфарма́цыя, ‑і, ж.

Інфармацыйныя паведамленні, якія перадаюцца па тэлебачанні; перадача такіх паведамленняў.

тэлекама́ндаванне, ‑я, н.

Спец. Перадача каманды на адлегласць сродкамі гукавой, светлавой і электрычнай кадзіраванай сігналізацыі.

тэлекамента́тар, ‑а, м.

Той, хто выступае па тэлебачанні з каментарыямі па тых ці іншых пытаннях.

тэлека́мера, ‑ы, ж.

Устройства для пераўтварэння аптычнага відарыса аб’екта ў відэасігнал. Дзяўчына ішла з глыбіні залы, І не прама да тэлекамеры, а лавіравала паміж купкамі дзяўчат і хлопцаў. Карпаў.

тэлекіно́, нескл., н.

Паказ фільмаў спосабам тэлебачання на вялікім кінаэкране.

тэ́лекс, ‑а, м.

Міжнародная абаненцкая тэлеграфная сувязь, якая ажыццяўляецца пры дапамозе тэлефоннай сеткі; апарат, прызначаны для такой сувязі. Перадаць звесткі па тэлексе.