Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэатра́льшчына, ‑ы, ж.

Разм. зневаж. Паказная эфектнасць, ненатуральнасць тэатральнай ігры.

тэатрама́н, ‑а, м.

Чалавек, які празмерна захапляецца тэатрам.

тэатрама́нія, ‑і, ж.

Празмернае захапленне тэатрам.

тэатрама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да тэатраман.

тэ́бель, ‑бля, м.

Свердзел, пры дапамозе якога робяць свідравіны. Сёе-тое бачыў Васіль і раней і .. назіраў, як стэльмахі на будаўніцтве ў Мінску пракручвалі вялізным тэблем тоўстыя бярвенні. Кулакоўскі.

тэбенева́ць, ‑нюе; незак.

Знаходзіцца зімой на пашы, пакрытай снегам.

тэбенёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Пасьба сельскагаспадарчай жывёлы на пашы, пакрытай снегам.

[Ад цюрк. тэбін — зімовая паша пад снегам.]

тэ́за, ‑ы, ж.

Спец. Тое, што і тэзіс (у 1 знач.). У беларускім тэксце «Санета» цалкам выпалі першая частка верша, .. тэза, у якой сцвярджаецца свядомы пачатак у творчасці. М. Стральцоў.

[Фр. thése.]

тэзава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэзаваць.

тэзава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад тэзаваць.