тэатразна́ўства, ‑а, н.
Галіна мастацтвазнаўства, якая вывучае тэатр, яго тэорыю, гісторыю і ролю ў грамадскім жыцці. Савецкае тэатразнаўства.
тэатразна́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэатразнаўства. Тэатразнаўчы часопіс. // Прызначаны для падрыхтоўкі тэатразнаўцаў. Тэатразнаўчы факультэт.
тэатра́л, ‑а, м.
Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра. Мы з Сонькай зрабіліся сапраўднымі тэатраламі .. Часта хадзілі ў тэатр — на ранішнія і вячэрнія спектаклі. Рамановіч. Потым Юліян Эдгардавіч — вялікі тэатрал, знаўца і крытык балетнага мастацтва і музыкі — сядзеў перад Юткевічам і выкладаў сваё разуменне класічнага балета. Мікуліч.
тэатралізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад тэатралізаваць.
2. у знач. прым. Прыстасаваны для тэатра, сцэны. Не меншае значэнне для музычнай будучыні Нестара Сакалоўскага мела тое, што яго родны дзядзька Міхаіл быў добрым скрыпачом-аматарам, які выдатна ведаў народную танцавальную музыку, нацыянальныя звычаі і тэатралізаваныя гульні. «Полымя».
тэатралізава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да тэатралізаваць.
тэатралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры. Тэатралізаваць раман. □ Ігнат Буйніцкі з яго Першай Беларускай групай пачынае вывучаць, прапагандаваць народны танец, аднак амаль не апрацоўвае яго і не тэатралізуе. «Полымя».
тэатраліза́цыя, ‑і, ж.
Прыстасаванне для сцэны, для тэатра; увядзенне элементаў драматычнага дзеяння. Тэатралізацыя паэмы «Сымон-музыка». Тэатралізацыя народнага танца. Прыёмы тэатралізацыі.
тэатра́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Жан. да тэатрал.
тэатра́льнасць, ‑і, ж.
1. Спец. Сукупнасць характэрных уласцівасцей і прыёмаў сцэнічнага майстэрства.
2. перан. Дзеянні, учынкі, разлічаныя на знешні эфект; найгрыш, натуральнасць у дзеяннях, паводзінах і пад. І прытым тэатральнасць у .. паводзінах [Арэшкіна] Лемяшэвіч заўважыў пры сустрэчы. А тут Арэшкін трымаўся значна больш проста і шчыра. Шамякін. А чалавек ужо гаварыў, калі можна было так назваць хрыплы і глухі, як падземнае рэха, голас, у якім усё ж чулася, я б сказаў, нейкая падкрэсленая тэатральнасць. Кірэенка.
тэатра́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэатра (у 1–3 знач.). Тэатральнай мастацтва. Тэатральная зала. □ У канцы залы ўзвышаўся памост накшталт тэатральнай сцэны, адгароджанай ад публікі моцным, хоць і нясклёпістым бар’ерам. Колас. [Вецер] зрываў з галавы ў Будніка шапку, шырока расхрыстваў полы паліто і сярдзіта рваў са сцен тэатральныя афішы. Галавач. // Звязаны з тэатрам, з дзейнасцю яго. Тэатральная крытыка. Тэатральны часопіс. Тэатральны сезон. □ Тым не менш .. дэбют [Мележа] ў новым жанры не прайшоў незаўважаным тэатральнай грамадскасцю. Гіст. бел. сав. літ. // Прызначаны для тэатра, сцэны. Тэатральная музыка. □ Я ўявіў сабе фантастычны лес, нібы тэатральную дэкарацыю да казкі. Бядуля. У Адэсе мы пакінулі ўсю сваю тэатральную маёмасць і ў двухкласных вагонах рушылі на поўнач. Рамановіч. // Прызначаны для падрыхтоўкі акцёраў, спецыялістаў тэатра. Тэатральнае вучылішча. Тэатральная студыя.
2. Характэрны для тэатра; умоўны, штучны. Тэатральныя прыёмы.
3. перан. Які вызначаецца тэатральнасцю (у 2 знач.). Тэатральная поза. □ Аднойчы, калі ён быў асабліва пануры, сінявокае, светлакосае дзеўчаня, зачапіўшы яго, адбеглася і, стаўшы ў позу, прамовіла: — О, Алекс!.. Сарвалася з тэатральнага тону, пырснула звонкім смехам і пабегла. Брыль.
•••
Тэатральныя падмосткі гл. падмосткі.