тыпалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тыпалогіі. Тыпалагічная класіфікацыя моў. Тыпалагічны метад. // Звязаны з вызначэннем агульнасці прыкмет якіх‑н. прадметаў, з’яў. Тыпалагічныя асаблівасці вышэйшай нервовай сістэмы.
тыпалітагра́фія, ‑і, ж.
Паліграфічнае прадпрыемства, на якім працэс друкавання выконваецца друкарскім і літаграфскім спосабам!.
тыпалітагра́фскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тыпалітаграфіі. Тыпалітаграфская тэхніка.
тыпало́гія, ‑і, ж.
Навуковы метад, звязаны з сістэматызацыяй або класіфікацыяй прадметаў, з’яў, паняццяў і пад. і вызначэннем іх тыпаў.
•••
Тыпалогія лінгвістычная — раздзел мовазнаўства, які вывучае мовы свету з пункту погляду падабенства і адрознення іх структуры.
[Ад грэч. typos — адбітак, форма і logos — вучэнне.]
тыпаметры́я, ‑і, ж.
Друкарская сістэма вымярэння элементаў шрыфту і наборных форм.
[Ад грэч. typos — адбітак, форма і metreō — вымяраю.]
тыпаразме́р, ‑у, м.
Спец. Тыповы размер (станкоў, дэталей і пад.). Тыпаразмеры інструментаў.
тыпізава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. тыпізаваць (у 2 знач.).
тыпізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад тыпізаваць.
2. у знач. прым. Спецыялізаваны. Тыпізаванае прадпрыемства.
тыпізава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да тыпізаваць.
тыпізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Спец. Правесці (праводзіць) тыпізацыю (у 1 знач.). Тыпізаваць будаўніцтва.
2. і без дап. Ажыццявіць (ажыццяўляць) тыпізацыю (у 2 знач.). І пісьменнік, пазіраючы такія факты, імкнецца ў сваіх творах абагульніць іх, тыпізаваць. Арабей.