Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бранзава́льшчык, ‑а, м.

Майстар, які займаецца бранзаваннем.

бранзава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бранзаваць.

бранзава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бранзаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты бронзай.

бранзава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да бранзаваць.

бранзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Пакрываючы тонкім слоем бронзы або фарбуючы, надаваць чаму‑н. выгляд бронзы.

бранзаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Свяціцца, зіхацець колерам бронзы. Зноў бранзавеюць шышкі на ялінах, Зноў восень на бярэзніках ляжыць... Караткевіч.

бранзале́т, ‑а, М ‑леце, м.

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з высакародных металаў, слановай косці і пад., якое носяць на руцэ вышэй кісці. Пятро Іванавіч націснуў кнопку, аддаў загад і праз некалькі хвілін у кабінет.., ззяючы завушніцамі, каралямі і бранзалетамі, увайшла высокая пышная бландзінка. Арабей.

бранзале́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і бранзалет.

бранзо́ўшчык, ‑а, м.

Майстар, рамеснік, які вырабляе бронзу ці бронзавыя рэчы.

брані́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. брані́раваць.

бранірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бранірава́ць.