талакня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Вечназялёная паўзучая расліна сямейства верасовых з бела-ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі.
талакня́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да талакна; уласцівы яму. Талакняны пах. // Прыгатаваны з талакна. Талакняная каша.
тала́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Самая вялікая адзінка вагі і грашовая адзінка ў Старажытнай Грэцыі, Егіпце, Вавілоне, Персіі і іншых абласцях Малой Азіі.
[Грэч. tálanton, літаральна — вага, вагі.]
талача́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чан; м.
Разм. Удзельнік талакі (у 1 знач.). Талачане паехалі дадому.
талача́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Жан. да талачанін.
талачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.
Разм.
1. Талакою выконваць якую‑н. работу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.). // Адзначаць, святкаваць заканчэнне работы, якая выконвалася талакою.
2. што. Таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву). Конь казацкі тут ступаў І збажынку з ярынамі Талачыў. Колас.
та́левы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да талей. Талевая сістэма.
таленаві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць таленавітага. Таленавітасць паэта. □ А.Ф. Мяснікоў з’яўляўся дзеячом ленінскага тыпу, у якім спалучаліся таленавітасць, мудрасць і празорлівасць партыйнага і ваеннага кіраўніка. «Звязда».
таленаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае талент (у 1 знач.). Таленавіты артыст. □ [Струшня:] — Паддубны — таленавіты і адважны камандзір. М. Ткачоў. Палкоўнік пан Дэмбіцкі не лічыўся і з тою акалічнасцю, што ў штабе яго праціўніка не заўсёды вялі рэй прафесіяналы-штабісты старой ваеннай школы, а бралі ініцыятыву людзі таленавітыя з рабочага асяроддзя. Колас.
2. Які ўласцівы таленту (у 2 знач.). [Генадзій:] Таленавітае выкананне выклікала дурную рэакцыю ўс[ёй] залы. Крапіва.
та́лент, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.
1. ‑у. Надзвычайныя прыродныя здольнасці. Музыкальны талент. □ Канечне, звычайнаму чалавеку столькі ведаць немагчыма, тут патрэбен талент, а талент даецца чамусьці не кожнаму. Васілёнак. Сутнасць яго [Багдановіча] заключаецца ў тым, што талент дасягае вяршыні мастацтва іптэнсіўнай працай і сардэчнай самаадданасцю раз абранаму ідэалу паэзіі. Майхровіч. // Здольнасць, уменне. — Так, так, — сказаў Сухавараў, — на гэта трэба мець асаблівы талент. — У пана Лабановіча і ёсць гэты асаблівы талент, — прамовіла Ядвіся. Колас. // Разм. Занятак. У канцы імперыялістычнай вайны Вэня Шпулькевіч знайшоў сабе талент: ён ад’ехаў з Мінска кіламетраў за сто і там астаўся на службу. Чорны.
2. ‑а. Чалавек з надзвычайнымі здольнасцямі. Маладыя таленты. □ [Валодзя:] — Стась — талент, ён выдатны мастак. Усе партрэты, усе лозунгі, усе плакаты, карціны і дыяграмы — усё гэта зроблена ім.. Шамякін.