чо́рна,
1. Прысл. да чорны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць святла, асвятлення дзе‑н.; пра перавагу чорнага, цёмнага колеру дзе‑н. Там было ўсё чорна; Скуратовічаў сілуэт там і прапаў неўзабаве. Чорны. Спелі ягады. За суніцамі — чарніцы, ад якіх аж чорна было між рослага папаратніку. Мележ. // перан. Цяжка, змрочна (на душы, на сэрцы і пад.). А на сэрцы было пуста і чорна, нібы ўзяў хто маленькае Міколкава сэрца і выціснуў з яго ўсю гарачую кроў. Лынькоў.
чорна... (а таксама чарна...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «чорны», напрыклад: чорнагаловы, чорнарабочы.
чорнабаро́ды, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае чорную бараду, з чорнай барадой. Піліп — трыццацігадовы мужчына, чорнабароды асілак — меў ужо ладную сям’ю. Чарнышэвіч. / у знач. наз. чорнабаро́ды, ‑ага, м. Маладзейшы маўчаў, бо чорнабароды ўвесь час на яго зыркаў вачыма. Мяжэвіч.
чорнавало́сы, ‑ая, ‑ае.
Які мае чорныя валасы, з чорнымі валасамі. Гэты чорнавалосы чалавек гадоў пад пяцьдзесят, інтэлігентны з выгляду, нагадваў правінцыяльнага адваката. Колас.
чорнагало́вік, ‑а, м.
1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных. На купінах рос чорнагаловік і асака самага горшага гатунку. Крапіва.
2. Разм. Пра таго, хто мае цёмныя або чорныя валасы. Вось важаты першага звяна Лёня Ваўчок, энергічны, жвавы чорнагаловік. Краўчанка.
3. Разм. Разнавіднасць баравіка з цёмнай, чорнай шапкай. Тут — баравікі-прыгажуны, пераважна чорнагаловікі, і растуць яны сем’ямі. Навуменка.
чорнагало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае цёмныя або чорныя валасы. Чорнагаловы Віця, нашмат меншы за сястру, першым чынам пачаў расказваць бацьку з маткай, колькі ён узяў добрых грыбоў — баравікоў і колькі падасінавікаў. Ермаловіч. // Які мае чорную галаву (пра птушку, жывёлу і пад.). Уверсе, на галлі, шмыгае чорнагаловая слаўка, скача, папіскваючы, чубатка-сініца, асыпаючы на мяне старыя шыпулькі. Хомчанка.
2. З цёмным, чорным верхам. Чорнагаловыя, ўдалыя, Баравічкі мае любыя! Колас.
чорнагало́ў, ‑лову, м.
Тое, што і чорнагаловік (у 1 знач.).
чорнапарэ́чкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чорнай парэчкі. Чорнапарэчкавыя пупышкі.
чорнарабо́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выконвае цяжкую фізічную, некваліфікаваную ці брудную работу. Чорнарабочы чалавек.
2. у знач. наз. чорнарабо́чы, ‑ага, м.; чорнарабо́чая, ‑ай, ж. Рабочы (рабочая), які (якая) выконвае розную фізічную, некваліфікаваную, звычайна цяжкую і брудную, работу. У 1908 годзе Алесь паспяхова канчае школу і наймаецца чорнарабочым на лесапілку. Хведаровіч. Там і яна [маці] колькі гадоў працавала чорнарабочай на будоўлі. Марціновіч. // перан. Той (тая), хто выконвае чарнавую, карпатлівую работу, работу радавых удзельнікаў якой‑н. справы. Пыл славы не слепіць мне вочы, Пагардай не крывіцца рот — Паэзіі чорнарабочы, Я слаўлю рабочы народ. Звонак.
чорнаруба́шачнік, ‑а, м.
Гіст. Італьянскі фашыст (называецца так з-за чорнай рубашкі — формы італьянскіх фашыстаў).