табасара́нка,
гл. табасараны і табасаранцы.
табасара́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да табасаранаў і табасаранцаў, які належыць, уласцівы ім. Табасаранская мова. Табасаранскія пасяленні.
табасара́нцы, ‑аў; адз. табасаранец, ‑цца, м.; табасаранка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. табасаранкі, ‑нак; ж.
Тое, што і табасараны.
табасара́ны, ‑ран; адз. табасаран, ‑а, м., табасаранка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. табасаранкі, ‑нак; ж.
Народнасць, якая гаворыць на адной з моў лезгінскай групы іберыйска-каўказскай сям’і і жыве ў Табасаранскім і Хіўскім раёнах Дагестана.
таба́чны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і тытунёвы. Балела галава, гудзела ад напружання, ад табачнага дыму. Шамякін.
та́бель, ‑я, м.
1. Паслядоўны спіс, пералік чаго‑н. з указаннем даных адносна таго, што пералічваецца. На сцяне ў рамцы вісеў табель уліку надояў малака. Марціновіч. Дачка ўдалася ў матку: Працадзён адхапіла — Аж мала ў табелі месца. Панчанка. // Лісток паспяховасці вучняў. Зачыталі табель паспяховасці — адны тройкі [у Бельскага], толькі пяцёрка па рускай літаратуры, якую вяла сама Вера Адамаўна. Ермаловіч.
2. Спецыяльная дошка (або кніга) для ўліку прыходу на работу і адыходу з работы рабочых і служачых. [Зіна:] — У чалавека жонка хворая, спазніўся, ну я і не адзначыла ў табелі. Шыцік.
•••
Табель аб рангах — у дарэвалюцыйнай Расіі — суадносіны чыноў воінскага, цывільнага і прыдворнага ведамстваў па старшынству (рангах, класах), уведзеныя Пятром I.
Табель-каляндар — ліст, табліца, у якой па графах распісаны ўсе дні тыдня, месяцы і чыслы года.
[Ад ням. Tabelle — табліца.]
та́бельны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўключаны ў табель, устаноўлены табелем. Табельныя дні.
2. Які вядзецца пры дапамозе табеля (у 2 знач.); прызначаны для табеля. Табельны ўлік. // у знач. наз. та́бельная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе вядзецца ўлік яўкі і адыходу з работы. — Магнат, і калі ты ўжо будзеш, пропуск лажыць у табельную? — раптам перабівае нас Анця. Мыслівец.
та́бельшчык, ‑а, м.
Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік яўкі на работу па табелю.