Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бюракратыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бюракратызаваць.

бюракраты́зм, ‑у, м.

1. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы. — Ды няўжо ж тут бюракратызм разводзіць з-за жмені сечкі? — яшчэ храбрэй заўважыў.. [Лапко]. Колас.

2. У капіталістычных краінах — сістэма кіравання, якая характарызуецца адарванасцю ад народу і апіраецца на касту чыноўнікаў.

бюракраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бюракратызму, да бюракратыі, уласцівы ім. Бюракратычны лад. Бюракратычныя адносіны да наватарства.

бюракра́тыя, ‑і, ж.

1. Тое, што і бюракратызм (у 2 знач.).

2. зб. Бюракраты, чыноўнікі. Адміністрацыйная бюракратыя. Буржуазная бюракратыя.

[Фр. bureaucratie.]

бю́ргер, ‑а, м.

1. Уст. Гарадскі жыхар; гараджанін (у Германіі і некаторых іншых краінах).

2. перан. Абывацель, мешчанін.

[Ням. Bürger.]

бю́ргерскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да бюргера. Бюргерскае саслоўе. Бюргерскае права.

бю́ргерства, ‑а, н., зб.

Уст. Бюргеры.

бюро́, нескл., н.

1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, арганізацыі, а таксама пасяджэнне яе складу. Бюро райкома партыі. Бюро ЦК КПБ.

2. Назва некаторых устаноў, кантор і пад. Даведачнае бюро. Бюро надвор’я. Канструктарскае бюро.

3. Пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер. Нічыпар запаліў лямпу, не спяшаючыся падышоў да арэхавага бюро з патаемнымі скрынямі. Асіпенка.

•••

Бюро добрых паслуг — установа для задавальнення шырокіх патрэб насельніцтва.

[Фр. bureau.]

бюрэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Трубка з дзяленнямі для адмервання пэўнай колькасці вадкасці.

[Ад фр. burette.]

бюст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса). Граф.. паглядаў.. на свой бронзавы бюст, што стаяў на падстаўцы з чорнага дубу мастацкай разьбы. Бядуля. З беларускага фарфору зроблены бюст і статуэткі Суворава, Багдана Хмяльніцкага, Міцкевіча. «Беларусь».

2. Жаночыя грудзі. Назаўтра раніцаю каля калонкі я сустрэў жанчыну гадоў пад пяцьдзесят, але на дзіва маладжавую, са стройныя станам, па-маладому прыўзнятымі плячамі, моцным бюстам. Дуброўскі.