Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тунелебудава́нне, ‑я, н.

Будаванне тунеляў.

туне́ль, ‑я, м.

Штучны скразны праход у гарах або пад зямлёй для транспарту, пешаходаў, каналаў і пад. Раптам тунель скончыўся, і перад намі раскрылася панарама Нью-Йорка. Новікаў. Час ад часу цягнік улятаў у тунель, і тады грукат колаў мацнеў, пераходзіў у гром, і на вушы, як у самалёце, пачынала знесці сціснутае паветра. «Полымя». // Доўгі праход, які ўтвараецца чым‑н. Верхавіны гэтых дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель. Чарнышэвіч. Іван Васільевіч гаспадарлівым вокам азіраў пабудовы, дарожкі, тунелі з вінаградных лоз, што некалі давалі прываблівы цень. Шамякін.

[Англ. tunnel.]

туне́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тунеля. Тунельны змрок.

туне́льшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па пракладцы тунеля.

туне́ц, ‑нца, м.

Вялікая драпежная прамысловая рыба сямейства скумбрыевых, якая водзіцца ў цёплых морах.

туні́ка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Старажытнарымскае адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай.

2. Верхняя частка двайной жаночай спадніцы.

3. Касцюм танцоўшчыцы ў выглядзе ліфа і доўгай спадніцы з цюлю.

[Лац. tunica.]

туні́сец,

гл. тунісцы.

туні́ска,

гл. тунісцы.

туні́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Туніса, тунісцаў, які належыць, уласцівы ім. Туніская культура. Туніскі дыялект.

туні́сцы, ‑аў; адз. тунісец, ‑нісца, м.; туніска, ‑і, ДМ ‑нісцы; мн. туніскі, ‑сак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Туніса.