блішча́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае гладкую, бліскучую паверхню, які адбівае прамені святла. На чалавеку быў сіні гарнітур, да самай шыі зашпілены на блішчастыя гузікі. Васілёнак. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол. Скрыган. Чорная блішчастая машына спынілася ля хаткі Грушкавай маці. Пестрак.
блішча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; ‑шчым, ‑шчыце; незак.
1. Свяціцца роўным слабым святлом. Воўчым вокам акно ў цемры ночы блішчыць. Колас. // Адсвечваць роўным, слабым светам (пра гладкую, роўную або нацёртую, начышчаную паверхню). Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака. Нікановіч. Блішчаць на сонцы наваксаваныя боты. Колас.
2. Свяціцца, часта ад якога‑н. пачуцця (пра вочы). Па-асабліваму.. блішчаць яго [хворага] вочы. Бядуля. Чорныя вочы Цыганка шчасліва блішчалі, смуглявы твар яго ўвесь свяціўся радасцю. Шчарбатаў.
•••
Блішчаць вачамі — маўкліва прасіць, выказваць просьбу, жаданне позіркам.
блок 1, ‑а, м.
Прасцейшае прыстасаванне для падняцця грузаў у выглядзе кола з жолабам, цераз якое перакінуты вяроўка, канат або ланцуг.
[Англ. block.]
блок 2, ‑а, м.
Аб’яднанне дзяржаў, палітычных партый, груповак для сумесных дзеянняў. Ваенны блок. Блок камуністаў і беспартыйных.
блок 3, ‑а, м.
1. Частка якой‑н. пабудовы, прылады, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей, элементаў. Блок цыліндраў. Блок матора. □ [Максім:] — Сам жа [Косця] прасіў паказаць будаўніцтва суцэльнымі блокамі. Грамовіч.
2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы камень у выглядзе вялікай цагліны. Пустацелы блок. Шлакабетонны блок.
3. Комплекс будынкаў, якія маюць аднолькавае прызначэнне. Блок цэхаў жалезабетонных вырабаў. Хірургічны блок. Лагерны блок. □ Блокамі называюць баракі. Іх дзесяткаў чатыры, усе выходзяць тарцамі на адзіную вуліцу. Карпюк.
[Фр. bloc — аб’яднанне.]
блок- і блок...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «блакіровачны», напрыклад: блок-сістэма, блок-пост.
блот, ‑у, М блоце, м.
Абл.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блоціць.
2. Пра што‑н. марна зглумленае, папсаванае. І корму хапала: і бульбы, і буракоў, і кукурузы, але многа ішло ў блот. Броўка.
бло́ціць, блочу, блоціш, блоціць.
Незак. да зблоціць.
бло́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да блока 1. Блочны канат.
бло́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да блока 3 (у 2, 3 знач.).
бло́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Памянш. да блыха.
2. Насякомае сямейства жукоў-лістаедаў, шкоднік сельскагаспадарчых раслін. Земляная блошка.
блуд, ‑у, М ‑дзе, м.
Разм. Распуста. Сказаў бы хто Раісе, што Дзяніса павяло ў блуд, мала таго, што не паверыла б, слухаць не захацела б. Гроднеў.