блок 1, ‑а,
Прасцейшае прыстасаванне для падняцця грузаў у выглядзе кола з жолабам, цераз якое перакінуты вяроўка, канат або ланцуг.
[Англ. block.]
блок 2, ‑а,
Аб’яднанне дзяржаў, палітычных партый, груповак для сумесных дзеянняў.
блок 3, ‑а,
1. Частка якой‑н. пабудовы, прылады, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей, элементаў.
2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы камень у выглядзе вялікай цагліны.
3. Комплекс будынкаў, якія маюць аднолькавае прызначэнне.
[Фр. bloc — аб’яднанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)