гі́псавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпсу, складаецца з гіпсу (у 1 знач.).
гі́псавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпсу, складаецца з гіпсу (у 1 знач.).
гіпсаметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпсаметрыі, гіпсометра.
гіпсаметры́я, ‑і,
Раздзел геадэзіі, які займаецца вызначэннем вышыні мясцовасці і абазначэннем яе на карце, плане.
[Ад грэч. hypsos — вышыня і metreō — вымяраю.]
гіпсатэрмо́метр, ‑а,
Прыбор для вызначэння атмасфернага ціску па тэмпературы кіпення вады.
гіпсо́метр, ‑а,
Тапаграфічны інструмент для вызначэння вышынь; вышынямер.
[Ад грэч. hýpsos — вышыня і metréō — вымяраю.]
гіпю́р, ‑у,
Карункавая тканіна з выпуклым узорным рысункам.
[Фр. guipure.]
гіпю́равы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпюру.
гі́ра, ‑ы,
1. Металічны груз пэўнай вагі, які служыць мерай масы (вагі) пры ўзважванні прадметаў.
2. Вісячы груз, які прыводзіць у рух механізм або з’яўляецца процівагай.
гіраві́к, ‑а,
Цяжкаатлет, які займаецца гімнастычнымі практыкаваннямі з гірамі.
гіравы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да гіры, звязаны з гірай (гірамі) (у 1 знач.).