Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

гасці́ць, гашчу, госціш, госціць; незак.

Жыць некаторы час дзе‑н. у якасці госця. Цэлы тыдзень гасціў у таварыша на дачы. // Быць, знаходзіцца ў гасцях. Гасціць у брата.

гасцява́нне, ‑я, н.

Знаходжанне ў гасцях. [Грыша], вядома, будзе прыязджаць сюды на канікулы, у водпуск, але гэта ўжо будзе гасцяванне — не больш. Пальчэўскі.

гасцява́ць, ‑цюю, ‑цюеш, ‑цюе; незак.

Тое, што і гасціць. Як і заўсёды, летняю парой Я на канікулах гасцюю дома. Гілевіч.

гасцявы́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для госця (у 2 знач.). Гасцявы білет на з’езд.

гатава́льнік, ‑а, м.

Прыбор для гатавання вады.

гатава́льня, ‑і; Р мн. ‑лень і ‑няў; ж.

Набор чарцёжных інструментаў у спецыяльным футарале.

гатава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. гатаваць (у 1 знач.). Гатаванне вячэры.

гатава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гатаваць.

2. у знач. прым. Кіпячоны. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная. Колас.

гатава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца (пра ежу). На кастры ў чыгунку гатавалася юшка. Гамолка. // Кіпець, кіпяціцца (пра ваду, чай).

2. да чаго або з інф. Разм. Рыхтавацца да чаго‑н., наважвацца зрабіць што‑н. Гатавацца да ад’езду. // Вывучаць што‑н., рыхтавацца да якой‑н. дзейнасці. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой .. [Лабановіч] так доўга гатаваўся, — усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра. Колас.

3. Зал. да гатаваць.

гатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; заг. гатуй; незак., што.

1. Варыць, рыхтаваць ежу. Вячэра, якую гатавала Вера, яшчэ не зварылася. Мікуліч. А маці старалася і яду гатаваць госцю лепшую, не зважаючы на яго пратэсты. Колас. // Кіпяціць (ваду, чай).

2. Разм. Рыхтаваць, прыводзіць што‑н. у прыгодны для выкарыстання стан. Гатаваць насенне да пасеву. □ Я па вуліцы крочу. Калгаснік-сусед Воз вязе, поўна збожжам нагружаны. Расчыняйце вароты, гатуйце засек, Сустракайце вясёлымі ружамі! Панчанка. // Рабіць запас чаго‑н.; нарыхтоўваць. Гатаваць дровы на зіму.