Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарсэ́тніца, ‑ы, ж.

Жан. да гарсэтнік.

гарсэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гарсэта, прызначаны для вырабу гарсэтаў. Гарсэтны шнур. Гарсэтная тканіна.

гарт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Цвёрдасць металу, якая дасягаецца гартаваннем; уласцівасць загартаванай рэчы. Сталь высокага гарту.

2. перан. Стойкасць, вынослівасць, набытыя ў барацьбе з цяжкасцямі, неспрыяльнымі ўмовамі; сіла волі. Бальшавіцкі гарт. □ Вайна — вялікае выпрабаванне гарту людзей і чыстаты, трываласці пачуццяў. Мележ.

3. перан. Стан найбольшага напружання, узбуджэння, хвалявання. Смутак часамі ападаў да лёгкай журбы, пасля зноў даходзіў да найвялікшага гарту. Чорны.

4. Сплаў свінцу, волава і сурмы для адліўкі друкарскіх шрыфтоў.

[Ад ням. hart — цвёрды.]

гартава́льнік, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца гартаваннем металаў і металічных вырабаў.

гартава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для гартавання металу, металічных вырабаў. Гартавальная печ.

гартава́льня, ‑і, ж.

Памяшканне для гартавання металічных вырабаў.

гартава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гартаваць і стан паводле знач. дзеясл. гартавацца.

гартава́ны і гарто́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гартаваць.

2. у знач. прым. Апрацаваны гартаваннем (пра метал, металічныя вырабы). Гартаваная сталь. // перан. Стойкі, вынослівы. Расце змена камунарам Стойкім, гартаваным. Купала.

гартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Станавіцца больш цвёрдым, пругкім, трывалым у выніку моцнага награвання і хуткага ахаладжэння (пра метал).

2. перан. Набываць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы гартаваліся ў баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы. А. Александровіч.

3. Зал. да гартаваць.

гартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.

2. перан. Выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. Мінулае было нялёгкім, але яно не толькі прыгнечвала, яно і вартавала. Ліс.