Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трэ́нерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэнера. Трэнерская школа.

трэ́нзель, ‑я, м.

Металічныя цуглі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, націскаючы на язык і куткі рота, а таксама ланцужок для ўтрымання муштука ў роце каня.

[Ад ням. Trense.]

трэнзе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Ланцужок трэнзеля.

трэ́нзельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэнзеля.

трэ́нінг, ‑у, м.

Спец. Трэніроўка, а таксама выкананне спецыяльнага трэніровачнага рэжыму. Трэнінг коней. Трэнінг плыўцоў. Трэнінг балерыны.

[Англ. training.]

трэнірава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан трэніраванага. Трэніраванасць сэрца. Трэніраванасць спартсмена.

трэнірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад трэніраваць.

2. у знач. прым. Які прайшоў добрую трэніроўку. Вышыня была вялікая, але ж для трэніраванага і здаровага чалавека яна не небяспечная. Алешка. // Добра развіты сістэматычнай трэніроўкай. [Юткевічу] здавалася, што бацька прыходзіць сюды для таго толькі, каб выхваляцца перад ім сваім дужым і трэніраваным целам. Мікуліч.

трэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Займацца трэніроўкай, трэніраваць сябе. Трэніраваліся хлапцы. Напэўна, перад майскім святам. Лужанін. Навыкі работы на апаратуры сувязі можна страціць, калі не трэніравацца. «Звязда».

2. Зал. да трэніраваць.

трэнірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Навучаючы каго‑н., праводзіць сістэматычныя практыкаванні ў чым‑н. Трэніраваць гімнаста. Трэніраваць футбалістаў. □ Штоночы трэніравалі партызан: вучылі бясшумна здымаць вартавых. Шамякін. // Практыкуючы, развіваць, прывучаць да чаго‑н. Трэніраваць памяць. Трэніраваць волю.

трэніро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэніроўкі, з’яўляецца трэніроўкай. Трэніровачныя заняткі. Трэніровачныя зборы. // Прызначаны для трэніроўкі. Трэніровачная пляцоўка. Трэніровачны самалёт.